Пра мерапрыемствы ў межах Года літаратуры па лініі Міністэрства адукацыі і навукі Расіі

«Год літаратуры» - гэта комплексная дзяржаўная праграма, накіраваная на развіццё цікавасці да рускай і сусветнай літаратуры, прапаганду чытання і кніжнай культуры ва ўсіх яе праявах, якая рэалізуецца ў Расійскай федэрацыі на працягу 2015 года. 2015 год абвешчаны Годам літаратуры Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У.У. Пуціна ад 12 чэрвеня 2014 года.

Аргкамітэт Года літаратуры распрацаваў і зацвердзіў План асноўных мерапрыемстваў Года літаратуры. У гэтым раздзеле партала "Адукацыя на рускай мове" размешчаны дакументы аб правядзенні мерапрыемстваў Года літаратуры па лініі Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі:

- Агульны план мерапрыемстваў
- Палажэнне аб фестывалі "Літаратурны вянок Расіі" i Інфармацыя пра склад аргкамітэта
- Палажэнне аб Усерасійскім конкурсе "Літаратурная спадчына Расіі" i Інфармацыя пра склад аргкамітэта

Інфармацыя пра мерапрыемствы Года літаратуры, якія праводзяцца пад эгідай Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, публікуецца ў календары мерапрыемстваў на партале "Адукацыя на рускай мове". Інфармацыя адрасаваная спецыялістам органаў кіравання ў сферы адукацыі Расійскай Федэрацыі, адукацыйным арганізацыям і ўсім, хто цікавіцца падзеямі Года літаратуры ў Расіі.

Больш падрабязна пра мерапрыемствы Года літаратуры можна даведацца на спецыялізаваным інфармацыйным партале godliteratury.ru